Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з Кітаем

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з Кітаем

8 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь вельмі сур'ёзна рыхтуецца да візіту ў Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ёсць аб чым пагаварыць напярэдадні дзвюх важных падзей - візіту ў Мінск Старшыні КНР і святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь высока цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з вялікім Кітаем. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай падтрымліваюць адзін аднаго. "Мы ўдзячны вам за гэту пазіцыю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як вельмі інтэнсіўнае. Аб гэтым сведчаць і лічбы: у 2014 годзе аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Кітая перасягнуў $4 млрд. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць невялікая праблема - адмоўнае сальда. "Мы абмяркуем гэта пытанне і, думаю, зможам справіцца з гэтай праблемай", - сказаў ён.

На сустрэчы размова ішла таксама аб крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь асвоіла каля $5,5 млрд кітайскіх крэдытаў, і цяпер рэалізуецца каля 20 праграм з дапамогай кітайскага крэдытавання. "Мы вам за гэта ўдзячны", - падкрэсліў Прэзідэнт. Разам з тым ён падкрэсліў, што ад крэдытаў "мы пераходзім да прамога інвесціравання". Паводле яго слоў, ажыццяўленне праекта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка будзе гэтаму садзейнічаць.

Аляксандр Лукашэнка заявіў таксама, што Беларусь актыўна падтрымлівае ініцыятыву кіраўніцтва Кітая аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Мы актыўна падтрымліваем гэты напрамак і гатовы прадаставіць нашы магчымасці для рэалізацыі названага праекта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на важнасці маючага адбыцца святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Юбілей Перамогі ў гэты перыяд будзе святкаваць і Кітай. Беларускія і кітайскія дэлегацыі змогуць абмяняцца візітамі ў гэтыя святочныя дні.

У сваю чаргу Ван І перадаў самыя цёплыя словы прывітання ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, а таксама ад прэм'ера Дзяржсавета і іншых кітайскіх кіраўнікоў. "Мы ведаем, што вы асабіста пастаянна ўдзяляеце ўвагу далейшаму развіццю супрацоўніцтва з Кітаем і гэта з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў у знешняй палітыцы Беларусі. Мы гэта высока цэнім", - адзначыў міністр замежных спраў КНР.

Ён звярнуў увагу на падрыхтоўку да прыезду ў Мінск Старшыні КНР. "Мэта маёй паездкі ў Мінск - рыхтаваць гэты важны візіт, які дасць магчымасць рушыць наперад і ўзняць на новую вышыню двухбаковае стратэгічнае партнёрства", - растлумачыў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.

Ван І адзначыў важнасць таго, што ў Беларусі захоўваецца стабільнасць, людзі жывуць у міры і дружбе. Кіраўнік МЗС Кітая таксама высока ацаніў ролю Беларусі ў мінскіх пагадненнях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі