Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Feb 2015

Лукашэнка: Абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар

Лукашэнка: Абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарона Айчыны ў Беларусі мае ўсенародны характар. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, якое агучыў сёння дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Мяжуеў на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і згода. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што так будзе і надалей, таму што абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар, а Узброеныя Сілы заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. У свяшчэннай барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да радзімы. "Гэта свята ўсіх, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто прыняў эстафету ў пакалення пераможцаў і ў сучасных умовах надзейна забяспечвае бяспеку краіны", - адзначаецца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі