Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Май 2016

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой

21 мая, Ватыкан /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск 21 мая ў час сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквойСустрэча Аляксандра Лукашэнкі і пантыфіка Францыска прадаўжалася амаль 40 мінут, з іх 25 мінут Прэзідэнт і Папа Рымскі размаўлялі ў фармаце "сам-насам". Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і дружалюбнай атмасферы. Ужо ў прысутнасці членаў афіцыйнай дэлегацыі бакі абмяняліся падарункамі. Кіраўнік беларускай дзяржавы падарыў пантыфіку копію крыжа Ефрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую па той жа тэхналогіі, а таксама галаграфічны абраз. Як адзначыў Прэзідэнт, гэты абраз злучае ў сабе гісторыю і сучаснасць.

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквойПапа Рымскі Францыск, у сваю чаргу, падарыў Прэзідэнту тры напісаныя ім дакументы аб Евангеллі, ахове прыроды і сям'і. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў азнаёміцца з іх зместам і перадаць іх на захоўванне ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Яшчэ адзін падарунак пантыфіка - мастацкая выява аліўкавага дрэва, якое з'яўляецца сімвалам міру. У гэтым плане Папа Рымскі асабліва падкрэсліў тую мірную місію, якую ўзяла на сябе Беларусь. "Мінск можа быць месцам міру", - сказаў ён.

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквойНа заканчэнне сустрэчы Прэзідэнт Беларусі і пантыфік цёпла развіталіся. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Папе Рымскаму Францыску наведаць выстаўку беларускіх абразоў, якая нядаўна адкрылася ў музеях Ватыкана. Ён таксама запрасіў пантыфіка зрабіць візіт у Беларусь. "Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквойПасля аўдыенцыі ў Папы Рымскага адбылася таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана П'етра Паралінам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі