Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Снж 2015

Каманда Прэзідэнта абыграла гродзенцаў у матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакея

Каманда Прэзідэнта абыграла гродзенцаў у матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакея26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі абыграла гродзенцаў з лікам 2:0 (1:0, 0:0, 1:0) у матчы IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Прэзідэнта абыграла гродзенцаў у матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакеяНа пляцоўцы малой арэны "Чыжоўка-Арэны" сустрэліся каманды, якія ў мінулым сезоне занялі першае і трэцяе месцы спаборніцтваў. Першы перыяд атрымаўся ўпартым і напружаным. Гродзенцы ўпэўнена абараняліся, а ў контратаках мелі нядрэнны шанц адкрыць лік. У адным з эпізодаў пасля кідка капітана гасцей Руслана Белага шайба трапіла ў штангу варот Леаніда Грышкевіча. Хакейная каманда Прэзідэнта краіны толькі на 18-й мінуце перыяду змагла забіць першы гол. Дакладны кідок на рахунку Яўгена Курыліна, які скарыстаўся перадачай партнёра па звяне Генадзя Савілава. У другія дваццаць мінут сустрэчы балельшчыкі закінутых шайбаў не ўбачылі, а ў трэцім перыядзе дакладным кідком на 50-й мінуце вызначыўся Андрэй Глебаў - 2:0. У спробах адыграцца на апошняй мінуце матчу каманда Гродзенскай вобласці нават замяніла варатара на шостага палявога іграка, але забіць гасцям не ўдалося.

Каманда Прэзідэнта абыграла гродзенцаў у матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакеяЛепшымі ігракамі сустрэчы былі прызнаны ў лядовай дружыны Гродзенскай вобласці галкіпер Ян Шаляпнёў, а ў складзе каманды Прэзідэнта - абаронца Андрэй Глебаў.

Пасля чатырох гульняў у турніры на рахунку хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі 8 ачкоў і яна ўпэўнена ўзначальвае табліцу спаборніцтваў.

Каманда Прэзідэнта абыграла гродзенцаў у матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакеяМатчы першага этапу IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праходзяць з лістапада па сакавік. Пасля заканчэння аднакругавога турніру чацвёрка лепшых каманд у час другога этапу разыграе медалі і галоўны прыз спаборніцтваў.

Каманда Прэзідэнта абыграла гродзенцаў у матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакеяКаманда Прэзідэнта Беларусі 6 разоў станавілася пераможцай гэтых спаборніцтваў - у 2008, 2010, 2011, 2012, 2014 і 2015 гадах. У 2009 годзе была першай дружына Гомельскай вобласці, а ў 2013-м лепшымі былі хакеісты Мінскай вобласці. Арганізатарамі спаборніцтваў аматараў хакея традыцыйна выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам. Генеральны інфармацыйны партнёр чэмпіянату - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі