Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Лют 2015

Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне афіцыйна адкрыўся ў Мінску

Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне афіцыйна адкрыўся ў Мінску

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе цырымоніі арганізатары пастараліся здзівіць гасцей і ўдзельнікаў маючага адбыцца сусветнага форуму яркім, з прымяненнем сучаснай светлавой тэхнікі, маляўнічым шоу.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і балельшчыкаў сусветнага форуму звярнулася намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. "Ад імя ўрада Беларусі і арганізацыйнага камітэта я рада вітаць у нашай краіне гасцей і ўдзельнікаў сусветнага форуму. У Беларусі любяць спорт, і мы рады, што чэмпіянат свету сярод юніёраў пройдзе ў "Раўбічах". Мы пастараліся стварыць самыя лепшыя ўмовы для ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў. Упэўнена, што гэты вялікі міжнародны турнір падорыць шмат пазітыўных эмоцый і ўражанняў як балельшчыкам, так і спартсменам", - сказала намеснік прэм'ер-міністра.

У час адкрыцця чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраўАфіцыйна адкрыў чэмпіянат свету сярод юнакоў і юніёраў першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў Віктар Майгураў. "Ад імя Міжнароднага саюза біятланістаў шчыра рады вітаць усіх удзельнікаў сусветнага форуму ў Беларусі. Юніёрскі чэмпіянат свету прадаўжае традыцыю правядзення сусветных спаборніцтваў на беларускай гасціннай зямлі. Упэўнены, юныя біятланісты ў ходзе трэніровак ужо ацанілі суперсучасны стадыён у "Раўбічах", на якім ім трэба будзе спаборнічаць у бліжэйшыя дні. Міжнародны саюз біятланістаў ужо ацаніў намаганні арганізацыйнага камітэта па правядзенні такой маштабнай спартыўнай падзеі ў Беларусі", - адзначыў Віктар Майгураў.

Права правядзення чэмпіянату свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў Беларусь атрымала ў лютым 2013 года рашэннем Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU). Спаборніцтвы пройдуць сярод юнакоў і дзяўчат (да 19 гадоў), а таксама юніёраў і юніёрак (да 21 года). На юніёрскім сусветным форуме ў "Раўбічах" будзе разыграна 16 камплектаў медалёў, па 4 у індывідуальнай гонцы, спрынце, праследаванні і эстафеце.

У час адкрыцця чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраўПершыя старты на чэмпіянаце свету ў "Раўбічах" адбудуцца 18 лютага. У сераду на дыстанцыю ў індывідуальнай гонцы на 10 км выйдуць дзяўчаты (да 19 гадоў), затым юнакі (да 19 гадоў) разыграюць узнагароды ў тым жа відзе праграмы на дыстанцыі 12,5 км. 19 лютага юніёры вызначаць лепшага ў індывідуальнай гонцы на 15 км, дзяўчаты - на 12,5 км. 20 лютага юнакі і дзяўчаты (да 19 гадоў) стартуюць у спрынтарскіх гонках на 7,5 і 6 км адпаведна. Спрынтарскія дысцыпліны ў юніёраў (10 км) і юніёрак (7,5 км) адбудуцца 21 лютага. А 22 лютага юнакі (10 км), дзяўчаты (7,5 км), а таксама юніёры (12,5 км) і юніёркі (10 км) выявяць мацнейшых у гонках праследавання. 23 і 24 лютага адбудуцца эстафетныя гонкі. У дзяўчат і юніёрак дыстанцыя будзе 3х6 км, у юнакоў - 3х7,5 км, у юніёраў - 4х7,5 км.

Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ўсе гонкі сусветнага форуму ў прамым эфіры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі