У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Врс 2013

Гродна аб'яўлены культурнай сталіцай Беларусі 2014 года

Гродна аб'яўлены культурнай сталіцай Беларусі 2014 года

 25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гродна ў 2014 годзе стане культурнай сталіцай Беларусі. Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

За права называцца культурнай сталіцай спаборнічалі два гарады - Гродна і Маладзечна. Калегія аднагалосна пастанавіла надаць ганаровы статус гораду на берагах Нёмана. Афіцыйна Гродна стане культурнай сталіцай Беларусі 1 студзеня.

"Цяпер будзе стварацца аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенню акцый у Гродне, будзе распрацоўвацца план мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца на працягу ўсяго 2014 года", - сказаў Васіль Чэрнік.

Паводле слоў намесніка міністра, у наступным годзе ў Гродне пройдзе мноства культурных акцый. Адным з яркіх праектаў стане юбілейны Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартавала ў рэспубліцы ў 2010 годзе. Яе мэта - зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў рэспублікі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Першым званне культурнай сталіцы атрымаў Полацк. У 2011-м гэты тытул перайшоў да Гомеля, у 2012-м - да Нясвіжа, а ў 2013 - да Магілёва. Гродна стане пятым горадам, які атрымае ганаровы статус "Культурная сталіца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс