Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Кст 2014

Годам моладзі аб'яўлены 2015 год у Беларусі

Годам моладзі аб'яўлены 2015 год у Беларусі

16 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Годам моладзі аб'яўлены 2015 год у Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2015 годзе Года моладзі.

Прэзiдэнт Беларусi з моладзюНа пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ў Беларусі складала 2,185 млн чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Вырашэнне праблем, якія хвалююць моладзь, з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс