Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Лют 2014

Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер заваявала золата Алімпіяды-2014

Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер заваявала золата Алімпіяды-2014

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер заваявала золата Алімпіяды-2014. Гэта чацвёртая ўзнагарода зборнай Беларусі на сочынскіх Гульнях, прычым трэцяя - вышэйшай пробы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Турнір па лыжнай акрабатыцы 14 лютага 34-гадовая Ала Цупер пачала не вельмі паспяхова, замкнуўшы шасцёрку фіналістак. Аднак пасля першай фінальнай спробы яна вырвалася наперад, паказаўшы найлепшы рэзультат - 99,1 бала. Прайшоўшы ў галоўны фінал з чацвёртай пазіцыі, вопытная беларуская спартсменка першай выканала сваю заключную спробу, якая ў выніку стала залатой. Яе больш маладыя саперніцы па вырашальным раўндзе, сярод якіх была чэмпіёнка Ванкувера-2010 аўстралійка Лідзія Ласіла і дзве кітайскія спартсменкі, не змаглі перасягнуць рэзультат Алы Цупер. Другое месца заняла кітаянка Ментаа Сю (83,50), а бронзу заваявала Лідзія Ласіла (72,12).

Ала ЦуперДля ўраджэнкі Роўна Алы Цупер гэта Алімпіяда пятая ў спартыўнай кар'еры: у Нагана-1998 яна выступіла за ўкраінскую зборную (5-е месца), а пасля перайшла пад сцяг Беларусі. У Солт-Лейк-Сіці-2002 яна была 9-й, у Турыне-2006 - 10-й, а ў Ванкуверы-2010 заняла 8-е месца. Пасля ванкуверскіх Гульняў Ала збіралася завяршыць выступленні, у 2012 годзе нарадзіла дачку Лізу, а пасля вырашыла вярнуцца. І вяртанне атрымалася трыумфальным. Перад сёлетняй Алімпіядай вопытная фрыстайлістка гаварыла, што пасля Сочы сапраўды завершыць прафесійную спартыўную кар'еру.

Ала ЦуперНа сочынскім турніры фрыстайлістаў у запасе ў беларусаў выступленні мужчын - алімпійскага чэмпіёна Аляксея Грышына, двухразовага прызёра алімпіяд Дзмітрыя Дашчынскага, а таксама Антона Кушніра і Дзяніса Осіпава. Беларускія майстры лыжнай акрабатыкі яшчэ ніводнага разу не вярталіся з Алімпійскіх гульняў без узнагарод. Мужчыны разыграюць медалі 17 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі