Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

24 Крс 2015

У ваенным парадзе ў Мінску 9 мая прымуць удзел больш як 5 тыс. ваеннаслужачых і амаль 250 адзінак баявой тэхнікі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ваенным парадзе ў Мінску 9 мая прымуць удзел больш як 5 тыс. ваеннаслужачых і амаль 250 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 19 пешых і 24 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 38-й і 103-й асобных гвардзейскіх мабільных брыгад, 86-й і 85-й брыгады сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл. У ваенным парадзе таксама прымуць удзел парадныя разлікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Таксама плануецца ўдзел у парадзе ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расіі.

Традыцыйна парад войскаў адкрыюць выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. За імі перад трыбунамі пранясуць Сцяг Перамогі і штандарты 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія прымалі ўдзел у Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён".

Перад трыбунамі гледачоў пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Беларусі. Права першай прайсці ў параднай калоне прадастаўлена легендарнай тэхніцы Вялікай Айчыннай вайны - аўтамабілям ГАЗ-АА, ГАЗ-67, БМ-13 "кацюша", танкам Т-34-85, Т-44, ІС-2, ІС-3, БТ-7 і самаходным устаноўкам СУ-100 і ІСУ-152.

За калонай тэхнікі часоў ВАВ пройдуць магутныя браніраваныя машыны, зенітныя ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і сістэмы залпавага агню. Сярод іх танкі - Т-72Б, баявыя машыны пяхоты - БМП-2, бронетранспарцёры - БТР-80, сістэмы рэактыўнага залпавага агню "БелГрад" і "Смерч", зенітныя ракетныя комплексы "С-300ПС", "С-300В" і "Тор-М2".

Упершыню прыме ўдзел значная колькасць тэхнікі з Расіі са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў. Гэта самыя сучасныя ўзоры тэхнікі: танкі Т-90, БМП-3, БТР-82А, лёгкабраніраваныя аўтамабілі "Тыгр", самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С19 "Мста-С" і іншыя. Цяпер больш за 300 ваеннаслужачых і амаль 30 адзінак расійскай баявой тэхнікі прыбылі ўжо ў Беларусь.

Пасля праходжання механізаванай калоны ў небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, ваенна-транспартны самалёт Іл-76, а таксама пілатажную групу "Белая Русь" на самалётах Л-39. Таксама гледачы змогуць убачыць расійскую авіяцыйную тэхніку - групу з чатырох Як-130 і бамбардзіроўшчыкі Су-34.

Завершыць ваенны парад плац-канцэрт роты ганаровай варты ў складзе больш як ста чалавек і выступленне зводнага ваеннага аркестра Узброеных Сіл Беларусі. Па традыцыі свята ў Мінску завершыцца некалькімі дзясяткамі залпаў феерверку.

Генеральныя трэніроўкі плануецца правесці 4 і 6 мая каля абеліска "Мінск - горад-герой" па праспекце Машэрава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі