Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

27 Сак 2015

У Беларусі стартавала патрыятычная акцыя "Пісьмо Пераможцу!"

У Беларусі стартавала патрыятычная акцыя

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларуская патрыятычная акцыя "Пісьмо Пераможцу!" стартавала сёння, паведаміла БЕЛТА каардынатар праекта, сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя Мянанава.

Сумесны праект БРСМ, БРПА і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" "Пісьмо Пераможцу!" прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на фарміраванне ў дзяцей і моладзі пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гераічнага мінулага беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў акцыі.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і студэнты, працуючая моладзь і ваеннаслужачыя тэрміновай службы. "Яны могуць напісаць пісьмо-трохвугольнік на фронт і такім чынам падзякаваць удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай краіне", - сказала Вікторыя Мянанава. Спецыяльны ліст для такога пісьма на фронт з лагатыпам акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі" - чырвона-зялёнай стужкай і яблыневай кветкай - можна скачаць на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" (brsm.by).

Незвычайную карэспандэнцыю неабходна скласці ў пісьмо-трохвугольнік і да 17 красавіка перадаць сакратару пярвічнай арганізацыі БРСМ або старшыні піянерскай дружыны БРПА па месцы вучобы, работы, службы. На адваротным баку трохвугольніка неабходна пазначыць дадатковую інфармацыю аб аўтары. 70 лепшых работ прымуць удзел у тэлемарафоне ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", прымеркаваным да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Вынікі акцыі плануецца падвесці да 30 красавіка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі