Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

17 Крс 2015

Мясніковіч: Захаванне памяці аб Вялікай Перамозе з'яўляецца прыярытэтнай задачай беларускай дзяржавы

17 красавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Захаванне памяці аб Вялікай Перамозе з'яўляецца прыярытэтнай задачай беларускай дзяржавы. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час урачыстага пленарнага пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння прыярытэтнай задачай беларускай дзяржавы з'яўляецца захаванне памяці аб Вялікай Перамозе і клопат аб 17,8 тыс. ветэранаў вайны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што ў апошнія гады асобныя гісторыкі імкнуцца перагледзець вынікі вайны, прынізіць уклад народаў СНД у разгром фашызму. "Беларусь, як найбольш пацярпелая ў гэтай вайне дзяржава, катэгарычна асуджае спробы перапісаць нашу агульную гісторыю. Мы не павінны дапусціць глумлення з светлай памяці, народнага гора, наступствы якога адчувальныя да гэтага часу", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, украінскі канфлікт прымушае па-іншаму паглядзець на сітуацыю і зрабіць вывады. "Нам трэба прааналізаваць, ці ўсё робіцца ў СНД для захавання міру, стабільнасці і спакою", - упэўнены парламентарый.

Сёння ў час урачыстага пасяджэння МПА СНД адбыліся выступленні кіраўнікоў нацыянальных парламентаў дзяржаў, а таксама ўзнагароджанне ветэранаў СНД юбілейным медалём "70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі