Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

31 Сак 2015

Дворнік: Кожны ветэран Айчыннай вайны павінен адчуць увагу моладзі

Дворнік: Кожны ветэран Айчыннай вайны павінен адчуць увагу моладзі

31 сакавіка, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Кожны ветэран Вялікай Айчыннай вайны павінен адчуць увагу да сябе з боку моладзі. Такое меркаванне 31 сакавіка выказаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік на сесіі абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна паклапаціцца аб здароўі ветэранаў, аказаць ім неабходную сацыяльную падтрымку, звярнуць увагу на тое, што яшчэ можна зрабіць для стварэння дастойных бытавых умоў", - падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. На яго думку, усе жыхары Гомельскай вобласці павінны адказна паставіцца да мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя Перамогі.

У Гомельскай вобласці ў 2014 годзе па заяўках ветэранаў было выплачана Br125 млн матэрыяльнай дапамогі. На сацыяльную падтрымку гэтай катэгорыі грамадзян прадпрыемствы і арганізацыі рэгіёна выдзелілі каля Br1 млрд. Са сродкаў мясцовых бюджэтаў на правядзенне рамонтных работ у жыллі 187 ветэранаў і 57 асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны, было зрасходавана больш за Br750 млн.

На 1 студзеня бягучага года ў Гомельскай вобласці пражывае 2 тыс. 851 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 473 інваліды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі