Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

13 Крс 2015

Бразільскія гледачы паглядзелі мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць"

Бразільскія гледачы паглядзелі мастацкі фільм

13 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Бразільскія гледачы паглядзелі мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць". Кінастужка паказана ў праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у пасольстве Беларусі ў Бразіліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

З прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Леанід Крупец. Ён адзначыў асаблівае значэнне Дня Перамогі для краін былога СССР і Еўропы, а таксама значны ўклад Беларусі, партызанскага руху ў перамогу над фашызмам. Дыпламат акцэнтаваў увагу на важнасць захавання памяці аб ахвярах і подзвігу народаў, якія перамаглі фашызм, каб пазбегнуць паўтарэння памылак мінулага і не дапусціць новай сусветнай трагедыі.

Леанід Крупец таксама ўручыў ганаровыя граматы за развіццё дружбы і супрацоўніцтва прадстаўнікам бразільскай грамадскасці. На сустрэчы прадстаўлена фотаэкспазіцыя "70 гадоў Вялікай Перамогі".

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, парламентарыі, навуковыя і дзелавыя колы, культурныя дзеячы Бразіліі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі