Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

17 Крс 2015

Беларускі музей Вялікай Айчыннай вайны прадставіць экспазіцыю на міжнароднай выстаўцы ў Маскве

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны прадставіць экспазіцыю на міжнароднай выстаўцы "У барацьбе супраць нацызму мы былі разам" у Маскве, якая адкрыецца 28 красавіка ў мастацкай галерэі Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары. Аб гэтым паведаміў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр запасу Мікалай Скобелеў.

"На выстаўцы да 70-годдзя Вялікай Перамогі будуць прадстаўлены натурныя экспанаты (прадметы ўзбраення, формы адзення, узнагароды і да т.п.), архіўныя дакументы, творы выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка і скульптура). Мы дэманструем таксама дыяраму невялікага фармату па пачатковым перыядзе вайны. Яна зроблена нашым мастаком-рэстаўратарам Ю.Герасімовічам", - расказаў Мікалай Скобелеў.

Акрамя таго, да 70-годдзя Вялікай Перамогі 11 красавіка ў музеі адкрылася фотавыстаўка "Капітуляцыя Германіі. Май 1945" сумесна з Германа-расійскім музеем. Акрамя матэрыялаў з фондаў музея, наведвальнікі выстаўкі ўпершыню змогуць азнаёміцца з надпісамі воінаў-пераможцаў на сценах пераможанага Рэйхстага. Гэта надпісы, зробленыя ўраджэнцамі Беларусі. Выстаўка будзе экспанавацца да 31 мая.

"Разам з Беларускім грамадскім аб'яднаннем ветэранаў і БРСМ, газетай "Комсомольская правда в Белоруссии" ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі і Год моладзі мы рэалізуем сумесны рэспубліканскі патрыятычны праект "Вялікая Перамога майго дзеда". Вынікі праекта будуць падведзены ў музеі 29 красавіка", - дадаў дырэктар музея.

Да юбілею Перамогі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі музей рыхтуе да выпуску навукова-папулярнае выданне-даведнік "Захоўваем і памятаем!". У свет выйдзе таксама літаратурна-мастацкая кніга "Дзеля жыцця на зямлі" - гэта поўнафарматны зборнік "Песні і вершы вайны і Перамогі".

Сумесна з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама праводзіцца выстаўка дзіцячых малюнкаў "Свет без вайны". У зале нумар 3 музея "Дарога вайны" побач з плакатамі ваеннага часу экспануюцца работы дзяцей і моладзі ўсіх раёнаў сталіцы.

Акрамя таго, у праграме мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з адміністрацыямі раёнаў сталіцы, БРСМ намечаны мерапрыемствы па ўшанаванні ветэранаў-франтавікоў, патрыятычныя ўрокі мужнасці з моладдзю "Пакланіцеся, унукі, дзеду!", паказ хранікальна-дакументальных фільмаў аб вайне і шмат іншага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі