У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Врс 2017

Шамко: правядзенне Еўрагульняў - важны праект для развіцця спорту ў Беларусі і Еўропе

Шамко: правядзенне Еўрагульняў - важны праект для развіцця спорту ў Беларусі і Еўропе

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне Еўрапейскіх гульняў - важны і адказны праект для развіцця і папулярызацыі спорту ў Беларусі і Еўропе. Аб гэтым заявіў сёння ў НАК Беларусі на сумесным пасяджэнні Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) з прадстаўнікамі аргкамітэта і фонду "Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў" міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маючая адбыцца ў 2019 годзе спартыўная падзея з'яўляецца цудоўнай пляцоўкай для дэманстрацыі дасягненняў у развіцці спорту, эканомікі, турызму Беларусі і ўсіх краін-удзельніц. Беларусь мае ўсё неабходнае, каб правесці Еўрапейскія гульні на якасным узроўні: развітая спартыўная інфраструктура, багаты вопыт правядзення міжнародных спаборніцтваў высокага ўзроўню, кваліфікаваныя спецыялісты, а таксама ўсебаковая падтрымка з боку Прэзідэнта Беларусі, прэзідэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі", - расказаў міністр спорту.

Ён таксама адзначыў, што ход выканання ўзятых Беларуссю на сябе кантрактных абавязацельстваў знаходзіцца на кантролі ў прэм'ер-міністра Беларусі, старшыні рэспубліканскага аргкамітэта па правядзенні Еўрагульняў Андрэя Кабякова.

На думку Аляксандра Шамко, на I Еўрагульнях у Баку быў закладзены моцны фундамент правядзення такіх мультыспартыўных спаборніцтваў. "Баку не проста перадаў Беларусі сцяг Еўрагульняў, а працягнуў моцную руку дружбы і канкрэтнай дапамогі. Мы цэнім вопыт і парады з боку Міністэрства моладзі і спорту Азербайджана", - падкрэсліў міністр.

На сумесным пасяджэнні Каардынацыйнай камісіі ЕАК з прадстаўнікамі аргкамітэта і фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў" абмяркоўваецца шэраг тэм, якія датычацца работы Дырэкцыі Еўрагульняў, праграмы спаборніцтваў, размяшчэння ўдзельнікаў і гасцей, тэлевяшчання, маркетынгавай праграмы і інш. "Мы гатовы да дыялогу, а таксама да дэманстрацыі любых аб'ектаў, якія выклічуць цікавасць у прадстаўнікоў ЕАК. Пасля падпісання кантракта, якое адбылося 1 верасня 2017 года, пачалі рэалізацыю дакумента і актыўную фазу практычных мерапрыемстваў. У ходзе цяперашняга вашага візіту маем намер удакладніць шэраг прынцыповых пазіцый з тым, каб не было ніякіх рознагалоссяў. Беларускі бок быў бы шчыра ўдзячны ўсім экспертам за парады і канкрэтную дапамогу", - расказаў Аляксандр Шамко.

Каардынацыйная камісія ЕАК плануе наведаць сёння "Мінск-Арэну" і Falcon Сlub, якія будуць задзейнічаны ў 2019 годзе на Еўрагульнях у Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс