Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Стд 2019

Зніжэнне падаткаў і мараторый на праверкі - Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці Аршанскага раёна

Зніжэнне падаткаў і мараторый на праверкі - Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці Аршанскага раёна
Фота з архіва

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці", якім зацвярджаецца праграма развіцця гэтага рэгіёна на перыяд да 2023 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У праграму ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на вырашэнне ключавых праблем Аршанскага раёна. Яе мэтай з'яўляецца стварэнне ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва, рост даходаў мясцовага бюджэту.

Для гэтага плануецца рэалізаваць шэраг эканамічных, фінансавых, падатковых, адміністрацыйных і стымулюючых мер. Так, на тэрыторыі раёна ўстанаўліваецца асаблівы рэжым падаткаабкладання як для новых, так і для дзеючых суб'ектаў гаспадарання: прадпрыемствы будуць вызвалены ад выплаты ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, зніжаюцца стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання да 1 працэнта, змяншаюцца адлічэнні на пенсійнае страхаванне, а адтэрміноўка (растэрміноўка) па выплаце падаткаў будзе адбывацца без налічэння працэнтаў за яе выкарыстанне.

Акрамя таго, у праграме прадугледжаны меры для развіцця інвестыцыйнай дзейнасці. Напрыклад, для аператыўнага прыняцця рашэнняў права на распараджэнне неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай форме ўласнасці, прадастаўляецца Аршанскаму райвыканкаму. На тэрыторыі раёна дазваляецца прымяненне будаўнічых і тэхнічных норм, устаноўленых у ЕС, ЕАЭС і КНР, з правядзеннем дзяржаўных экспертыз праектнай дакументацыі без яе адаптацыі да дзеючых нарматываў. Пры стварэнні або пашырэнні вытворчасцей прадпрыемствы раёна вызваляюцца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай выторчасцей, а таксама ад кампенсацыйных выплат кошту ліквідаваных аб'ектаў расліннага свету.

Для дадатковага разняволення дзелавой ініцыятывы ў Аршанскім раёне адбудзецца далейшае ўпарадкаванне праверачнай дзейнасці, а таксама дэкрыміналізацыя эканамічных рызык. Так, да 31 снежня 2023 года ўводзіцца мараторый на правядзенне выбарачных праверак, а для пазапланавых праверак вызначаецца выключны пералік выпадкаў іх правядзення. Акрамя таго, прадугледжваецца мінімізацыя выпадкаў утрымання пад вартай абвінавачаных і падазроных ва ўчыненні эканамічных злачынстваў на карысць мер стрымання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства.

Асобныя палажэнні ўказа накіраваны на матэрыяльнае стымуляванне работы кадраў шляхам увязкі ўзроўню заработнай платы кіраўнікоў арганізацый і дзяржслужачых з вынікамі выканання праграмы развіцця Аршанскага раёна. Прадугледжваецца зняцце абмежавання па каэфіцыенту суадносін заработнай платы кіраўніка і сярэдняй зарплаты па арганізацыі.

Найбольш эфектыўныя меры па развіцці Аршанскага раёна будуць у далейшым распаўсюджаны на іншыя рэгіёны рэспублікі і створаць аснову комплекснага плана мерапрыемстваў па іх развіцці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі