Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Чэр 2020

Зяленскаму перададзена запрашэнне Лукашэнкі наведаць Беларусь з афіцыйным візітам

Зяленскаму перададзена запрашэнне Лукашэнкі наведаць Беларусь з афіцыйным візітам
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ва Украіне

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася сустрэча пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала з намеснікам кіраўніка офіса Прэзідэнта Украіны Ігарам Жоўквам, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

На сустрэчы ішла размова аб стане і перспектывах развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, а таксама аб падрыхтоўцы да III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў кастрычніку ў Гродне. Абмеркаваны таксама вынікі рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны ў Жытоміры 4 кастрычніка 2019 года.

"Украінскаму боку перададзена запрашэнне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у 2020 годзе і прыняць удзел у III Форуме рэгіёнаў", - адзначылі ў пасольстве.

Акрамя таго, украінскаму боку для кіраўніка дзяржавы і яго жонкі перададзены беларускія вышыванкі як падарунак у адказ ад Прэзідэнта Беларусі. У накіраваным у сувязі з гэтым пасланні ў адрас Прэзідэнта Украіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуская вышываная кашуля падкрэслівае і асаблівасць, і культурную ўзаемасувязь, і блізкасць народаў Беларусі і Украіны, а таксама пажадаў, каб гэтыя вышыванкі сталі абярэгам і знакам глыбокай дружбы паміж беларусамі і ўкраінцамі, расказалі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі