Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2015

Жарко выбраны ў склад Еўрапейскага міністэрскага савета па навакольным асяроддзі і здароўі

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко выбраны ў склад Еўрапейскага міністэрскага савета па навакольным асяроддзі і здароўі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве аховы здароўя.

Выбары прайшлі ў час 65-й сесіі Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Кандыдатура беларускага міністра была падтрымана аднагалосна.

Еўрапейскі міністэрскі савет па навакольным асяроддзі і здароўі з'яўляецца асноўнай рухаючай сілай міжнародных стратэгій у галіне навакольнага асяроддзя і здароўя. У гэты рабочы орган уваходзяць восем міністраў еўрапейскага рэгіёна, а таксама дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, выканаўчы сакратар ЕЭК ААН, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і прадстаўнік Еўрапейскай камісіі. Нарады савета праводзяцца два разы ў год, у час якіх вядзецца работа над ацэнкай існуючых і выпрацоўкай новых напрамкаў палітыкі і стратэгічных прыярытэтаў, а таксама падрыхтоўкай праектаў дакументаў для іх далейшага разгляду на Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

Паводле слоў начальніка аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоля Грушкоўскага, беларускі вопыт у сферы аховы навакольнага асяроддзя і здароўя высока ацэнены міжнароднымі экспертамі. "Мы разглядаем членства ў Еўрапейскім міністэрскім савеце па навакольным асяроддзі і здароўі як цудоўную магчымасць для Беларусі прыняць удзел у абмеркаванні прыярытэтных праблем у гэтай сферы ў Еўрапейскім рэгіёне СААЗ і распрацоўцы мерапрыемстваў па іх вырашэнні", - сказаў ён.

65-я сесія Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта СААЗ праходзіць 14-17 верасня ў Вільнюсе. У ёй прымаюць удзел міністры і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі з 53 дзяржаў - членаў Еўрапейскага рэгіёна СААЗ, партнёры і прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі