У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Кст 2016

З'езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы галоўнымі каштоўнасцямі абвясціў мір, стабільнасць і духоўнасць

14 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. ІІ З'езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбыўся 14 кастрычніка ў Маскве, галоўнымі каштоўнасцямі абвясціў мір, стабільнасць і духоўнасць. Аб гэтым гаворыцца ў дакументах, прынятых дэлегатамі па выніках форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, у рэзалюцыі з'езда адзначаецца, што "для кожнага з нас важнейшай каштоўнасцю ў жыцці з'яўляецца мір, стабільнасць, дастатак і дабрабыт". На думку ўдзельнікаў форуму, духоўнасць, зварот да спрадвечных каштоўнасцей могуць дапамагчы змяніць свет, а галоўная роля ў гэтым працэсе належыць слову. "Мы, рускія і беларускія пісьменнікі, улічваючы новыя агульныя палітычныя і геапалітычныя праблемы, усведамляем сёння ўсю глыбіню і актуальнасць задач, якія перад намі стаяць", - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Удзельнікі з'езда прынялі таксама зварот, у якім канстатуецца, што славянскі свет сёння аказаўся раздзелены і духоўна, і палітычна, і геаграфічна. "Нашы народы пастаўлены перад гістарычным выбарам, але ў нас ёсць свая асаблівая зброя абароны, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - Гэта кнігі рускіх і беларускіх пісьменнікаў Кірылы Тураўскага, Максіма Багдановіча, Сімяона Полацкага, Ламаносава і Пушкіна, Гогаля і Дастаеўскага, Ганчарова і Талстога, Ясеніна і Шолахава, Чэхава і Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны і Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мікалая Астроўскага, Аляксандра Фадзеева, Юрыя Бондарава, Івана Стаднюка, Міхаіла Аляксеева, Васіля Быкава і Максіма Танка, а таксама творы мноства іншых таленавітых пісьменнікаў нашых краін, якія ўнеслі свой уклад не толькі ў развіццё беларускай і рускай культур, але і ў развіццё сусветнай цывілізацыі. Культура - ёсць тая глеба, на якой узрастуць новыя расткі нашай узаемнасці".

У форуме прынялі ўдзел амаль 120 дэлегатаў з Беларусі і Расіі, а таксама палітычныя і грамадскія дзеячы з дзвюх краін. Яны падвялі вынікі дзейнасці па захаванні і ўмацаванні духоўна-гістарычнага адзінства літаратур, краін, народаў, абмеркавалі план сумеснай работы на бліжэйшыя 5 гадоў.

Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы быў утвораны на ўстаноўчым з'ездзе, які адбыўся ў снежні 2009 года ў Мінску. Галоўнай задачай саюза вызначана праз творчасць садзейнічаць умацаванню дружалюбных, палітычных і эканамічных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс