Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2022

Збалансаваная работа на Усходзе і Захадзе, аптымізацыя загранустаноў: Галоўчанка паставіў задачы перад МЗС

Збалансаваная работа на Усходзе і Захадзе, аптымізацыя загранустаноў: Галоўчанка паставіў задачы перад МЗС
Фота з архiва

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка паставіў задачы перад МЗС, прадстаўляючы новага міністра замежных спраў Сяргея Алейніка калектыву міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад новым міністрам замежных спраў ставяцца наступныя задачы. Першае - узварухнуць міністэрства, павярнуць яго тварам да актуальных знешнеэканамічных і знешнепалітычных задач, паставіць дакладныя і зразумелыя задачы перад кожным падраздзяленнем і загранустановай, узяць на строгі кантроль іх выкананне. Другое - адпрацаваць разам з урадам і Адміністрацыяй Прэзідэнта ў самы кароткі тэрмін прадуманыя прапановы па аптымізацыі сеткі загранустаноў зыходзячы з бягучай абстаноўкі і прыярытэтных задач. Трэцяе - навесці канчатковы парадак з кадрамі, прыцягнуць свежую кроў з рэальнага сектара эканомікі, галіновых ведамстваў. Чацвёртае - знайсці варыянты збалансаванай работы як на ўсходнім, так і на заходнім вектары нашай знешняй палітыкі зыходзячы з нашых інтарэсаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён выказаў упэўненасць, што Сяргей Алейнік на сваёй новай пасадзе, маючы глыбокі вопыт і веданне сістэмы, забяспечыць не толькі пераемнасць у рабоце МЗС, але і прыўнясе новыя задачы ў работу ў існуючых умовах.

"І на заканчэнне самае галоўнае. Дыпламат - гэта грамадзянін Рэспублікі Беларусь. У якой бы краіне ён ні працаваў, якія б функцыі ні выконваў, перш за ўсё ён павінен быць патрыётам, жывым прыкладам сумленнага і самаахвярнага служэння Радзіме. Менавіта такія дыпламаты, якія б краіны яны не прадстаўлялі, увайшлі ў гісторыю міжнародных адносін", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі