Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2020

Захаваць добрасуседства як галоўную каштоўнасць - Лукашэнка запрасіў Польшчу да дыялогу аб будучыні адносін

Захаваць добрасуседства як галоўную каштоўнасць - Лукашэнка запрасіў Польшчу да дыялогу аб будучыні адносін

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусам і палякам лёсам наканавана жыць побач у міры і згодзе. У сённяшніх няпростых абставінах неабходна захаваць наша добрасуседства як галоўную каштоўнасць, якую мы атрымалі ў спадчыну і павінны перадаць сваім нашчадкам", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Анджэя Дуду да канструктыўнага дыялогу аб будучыні беларуска-польскага супрацоўніцтва. "Толькі працуючы разам, зможам захаваць прыкметныя дасягненні ў гандлі, прамысловай кааперацыі, навуцы, адукацыі і іншых сферах. Гэта адпавядае як нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў, так і жаданням мільёнаў жыхароў нашых краін", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі