Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Май 2020

Зацверджаны прыярытэты навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады

Зацверджаны прыярытэты навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады
Фота з архiва

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 156, якім зацверджаны адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2021-2025 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Дакументам прадугледжана далейшае развіццё інфармацыйных, медыцынскіх, біялагічных, машынабудаўнічых, аграпрамысловых тэхналогій, энергетыкі, будаўніцтва, рацыянальнага прыродакарыстання, забеспячэння бяспекі чалавека і грамадства.

Рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў дасць магчымасць сканцэнтраваць рэсурсы на найбольш перспектыўных і значных для развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы работах, эфектыўна каардынаваць даследаванні, распрацоўкі і практычнае выкарыстанне вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. Чакаецца таксама актывізацыя сумеснай работы навуковых устаноў і прамысловых арганізацый па ўкараненні новых тэхналогій і стварэнні інавацыйных вытворчасцей, павышэнне канкурэнтаздольнасці навукаёмістых і высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі.

У адпаведнасці з зацверджанымі прыярытэтнымі напрамкамі будуць сфарміраваны праграмы навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічныя праграмы і Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі