Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2021

Зацверджаны нацплан выканання рэкамендацый МАГАТЭ па развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі

Зацверджаны нацплан выканання рэкамендацый МАГАТЭ па развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі
Фота з архiва

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў Нацыянальны план мерапрыемстваў па выкананні рэкамендацый і прапаноў місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па комплекснай ацэнцы развіцця інфраструктуры ядзернай энергетыкі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"План сфарміраваны ў адпаведнасці з рэкамендаванай МАГАТЭ метадалогіяй, з улікам прапаноў беларускіх арганізацый, уключаных у рэалізацыю ядзернай энергетычнай праграмы", - адзначылі ў прэс-службе.

Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы развіцця інфраструктуры ядзернай энергетыкі прайшла ў Беларусі з 24 лютага па 4 сакавіка 2020 года. Па яе выніках група экспертаў агенцтва прадставіла справаздачу, у якой змешчаны рэкамендацыі і прапановы па далейшым развіцці нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі. Яны накіраваны на ўмацаванне заканадаўчай базы ў сферы ядзернай энергетыкі, удасканаленне інтэграванай сістэмы кіравання эксплуатуючай арганізацыі і рэгулюючага органа, распрацоўку канцэпцыі забеспячэння тэхнічнага абслугоўвання Беларускай АЭС і інш.

"Работа над рэалізацыяй атрыманых рэкамендацый пачалася ў Беларусі да атрымання афіцыйнай справаздачы МАГАТЭ па выніках місіі. Частка з іх ужо выканана", - растлумачылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі