Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Dec 2022

Запуск і ўключэнне ў энергасістэму другога энергаблока БелАЭС плануецца ў І квартале 2023 года

Запуск і ўключэнне ў энергасістэму другога энергаблока БелАЭС плануецца ў І квартале 2023 года
Фота з архiва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетычны пуск другога энергаблока БелАЭС плануецца ў першым квартале 2023 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

"Важнейшы праект для галіны - Беларуская атамная электрастанцыя. Гатоўнасць другога блока- 97 працэнтаў. У рамках этапных праграм на блоку прадаўжаюцца планавыя тэхналагічныя пусканаладачныя работы. Энергетычны пуск другога энергаблока і падключэнне да энергасістэмы запланаваны на першы квартал 2023 года", - расказаў Віктар Каранкевіч.

Першы энергаблок БелАЭС цяпер працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 года) выпрацавана 10,4 млрд кВт/гадз электраэнергіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі