Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Стд 2018

Замежныя дыпламаты змогуць удзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі з 13 лютага

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя дыпламаты змогуць удзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў у Беларусі з 13 лютага (калі стартуе датэрміновае галасаванне), ім будуць выдадзены адпаведныя пасведчанні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме.

У ЦВК удакладнілі, што тэрмін паўнамоцтваў замежнага наглядальніка на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў пачынаецца з 13 лютага і заканчваецца ў асноўны дзень выбараў, 18 лютага, пасля ўстанаўлення вынікаў падліку галасоў.

Замежны наглядальнік пры наведванні выбаркамаў і ўчасткаў для галасавання павінен прад'яўляць выдадзенае яму пасведчанне, а таксама дакумент, які засведчвае асобу. Ён мае права сустракацца з кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі, прадстаўнікамі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, прысутнічаць пры пламбаванні або апячатванні скрынь для галасавання, знаходзіцца ў памяшканнях для галасавання аж да падвядзення вынікаў. Таксама дазваляецца прысутнічаць пры датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцы знаходжання выбаршчыкаў, назіраць за выдачай бюлетэняў, у перыяд датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў - атрымліваць інфармацыю аб колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы, і аб тых, хто ўжо аддаў свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата.

Пры гэтым ЦВК пакідае за сабой права пазбавіць акрэдытацыі наглядальніка ў выпадку парушэння ім беларускага заканадаўства або агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права.

Раней старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына расказала, што дыпламаты з ЗША, акрэдытаваныя ў Беларусі, выказалі жаданне ўдзельнічаць у маніторынгу мясцовых выбараў - наконт гэтага яны звярнуліся і ў МЗС, і ў ЦВК. Да гэтага часу размова ідзе аб дзевяці супрацоўніках амерыканскага пасольства, сярод якіх часовы павераны ў справах. Аб сваім жаданні ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу кампаніі заявілі і дыпламаты з іншых краін.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага. Па выніках вылучэння на 18 тыс. 111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуюць 22 тыс. 713 чалавек.

Доўгатэрміновыя міжнародныя місіі звычайна працуюць у Беларусі ў час прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарчых кампаній, аднак склалася традыцыя, што замежным дыпламатам, акрэдытаваным у краіне, прадастаўлена права весці кароткатэрміновае назіранне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Напрыклад, у 2010 годзе дыпламатам было выдадзена 50 акрэдытацыйных пасведчанняў, у 2014 - 15.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі