Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Чэр 2025

Хрэнін прыбыў у КНР, дзе прыме ўдзел у нарадзе міністраў абароны дзяржаў-членаў ШАС

Хрэнін прыбыў у КНР, дзе прыме ўдзел у нарадзе міністраў абароны дзяржаў-членаў ШАС
Фота з архiва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прыбыў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім ваенным ведамстве.

У Пекіне Віктара Хрэніна сустрэлі пасол Беларусі ў Кітаі Аляксандр Чарвякоў, аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, а таксама прадстаўнікі Міністэрства абароны КНР.

У Мінабароны адзначылі, што 26 чэрвеня ў Цындаа пройдзе нарада міністраў абароны дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ёй прыме ўдзел беларуская ваенная дэлегацыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі