У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Стд 2018

Харстэд: Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння многіх ініцыятыў

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння многіх ініцыятыў. Аб гэтым пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў журналістам спецпрадстаўнік ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я думаю, што Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння розных ініцыятыў. Што датычыцца "Хельсінкі-2", то тут не без цяжкасцей, таму што ёсць шмат меркаванняў адносна пачатку такога працэсу. Лічу, у многіх сталіцах іншых дзяржаў на гэтым этапе думаюць над такой ініцыятывай", - сказаў Кент Харстэд.

Пры гэтым ён адзначыў, што ініцыятыва "Хельсінкі-2" афіцыйна яшчэ не абмяркоўвалася ў фармаце ПА АБСЕ, у прыватнасці ў Бюро або Пастаянным камітэце. "Але я праінфармую асамблею наконт гэтага пытання", - падкрэсліў спецпрадстаўнік.

Што датычыцца праведзенай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, Кент Харстэд расказаў, што гэта размова з Прэзідэнтам Беларусі стала своеасаблівым працягам папярэдніх сустрэч. Было абмеркавана шырокае кола пытанняў, звязаных з выбарамі і выбарчымі працэсамі, важнасцю ўдасканалення выбарчага заканадаўства.

Закраналася тэматыка ўзаемадзеяння па лініі АБСЕ, у тым ліку ўключанасць Беларусі ў рамках мінскіх перагавораў і мінскіх пагадненняў. Адзначана правядзенне ў Мінску летам 2017 года сесіі ПА АБСЕ.

"Мы таксама гаварылі пра будучае. Я згадаў і пра тэматыку, звязаную са смяротнай карай. У нас было насычанае і шырокае кола пытанняў, якія мы сёння абмеркавалі", - дадаў Кент Харстэд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс