У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Крс 2016

Харстэд адзначыў пазітыўны крок Беларусі да выканання рэкамендацый АБСЕ па выбарах

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ), кіраўнік рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі Кент Харстэд выступіў з заявай наконт нядаўніх выказванняў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай па выніках яе сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў міжнародным сакратарыяце ПА АБСЕ.

"Беларускі ўрад зрабіў пазітыўны крок, пагадзіўшыся рэалізаваць некаторыя рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, зробленыя ў хуткім часе пасля назірання за выбарамі ў краіне", - у прыватнасці заявіў Кент Харстэд.

Таксама ён адзначыў: "Цяпер застаецца ўбачыць, як на практыцы будуць ажыццяўляцца заявы, зробленыя на вышэйшым узроўні выбарнай адміністрацыі (ЦВК. - Заўвага БЕЛТА), у святле маючых адбыцца парламенцкіх выбараў".

Як паведамлялася, Кент Харстэд курыраваў работу наглядальнікаў ад ПА АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2015 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс