Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Oct 2017

Харстэд адзначыў канструктыўны характар кантактаў з беларускімі ўладамі на сесіі ПА АБСЕ ў Мінску

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік шведскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд, нядаўна назначаны на пасаду спецыяльнага прадстаўніка Парламенцкай асамблеі па Усходняй Еўропе, на сустрэчы з дэлегацыяй Беларусі адзначыў канструктыўны характар кантактаў з беларускімі ўладамі ў час правядзення ў Мінску 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Сустрэча з дэлегацыяй, якую ўзначальвае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, адбылася ў ходзе асенняга пасяджэння ПА АБСЕ ў горадзе Андора-ла-Велья (Княства Андора). Абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва са спецпрадстаўніком па Усходняй Еўропе. Кент Харстэд праінфармаваў аб узаемадзеянні з Беларуссю пасля мінскай штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Ён адзначыў канструктыўны характар кантактаў з беларускімі ўладамі як на этапе падрыхтоўкі сесіі, так і ў ходзе яе правядзення.

Кіраўніцтвам ПА АБСЕ, а таксама прадстаўнікамі дэлегацый Азербайджана, Германіі, Швецыі і іншых краін былі выказаны цёплыя словы ўдзячнасці ў адрас беларускага парламента за высокі ўзровень арганізацыі і правядзення 26-й штогадовай сесіі асамблеі.

Беларускія парламентарыі правялі сустрэчы з калегамі з Азербайджана, Румыніі, Сербіі, Расіі, Германіі, Украіны, Арменіі. Член беларускай дэлегацыі Валерый Варанецкі прыняў удзел у ініцыіраванай азербайджанскім бокам сустрэчы, прысвечанай Групе падтрымкі Шаўковага шляху, якая была створана на летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі