Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліп 2026

Візіт Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь завяршыўся, Лукашэнка асабіста праводзіў калегу ў аэрапорце

Візіт Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь завяршыўся, Лукашэнка асабіста праводзіў калегу ў аэрапорце

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь завяршыўся. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў калегу ў аэрапорце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Шаўкат Мірзіёеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам 8 ліпеня. Сумесная праграма кіраўнікоў дзяржаў пачалася ў гэты ж дзень з сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт. Беларускі лідар запрасіў калегу ў госці, дзе адбылася сустрэча ў нефармальнай абстаноўцы.

Афіцыйная частка - перагаворы прэзідэнтаў з удзелам дэлегацый - адбылася 9 ліпеня. Прэзідэнты дамовіліся аб прынцыпова новым падыходзе ў адносінах дзвюх краін. Была пацверджана мэта выйсці да 2030 года на тавараабарот $2 млрд, у тым ліку за кошт умацавання ўзаемадзеяння ў сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, фармацэўтыкі і шэрагу іншых.

Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку дасягнутаму ўзроўню беларуска-ўзбекскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, атмасферы дружбы і даверу. "Засталося толькі рэалізаваць усё, аб чым дамовіліся. Усё, на што мы здольны ў Беларусі і можам зрабіць для Узбекістана, мы абавязкова зробім. Я паабяцаў гэта Шаўкату Мірамонавічу. Паверце, мы сваю дарогу пройдзем своечасова. Аб гэтым і Прэзідэнт Узбекістана сказаў, што ён не адстане. Ён таксама пройдзе гэту дарогу ў тэрмін, як і належыць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ад размоў будзем пераходзіць да рэальных спраў. Аляксандр Рыгоравіч адкрыў нам вельмі сур'ёзныя перспектывы, даў шырокія магчымасці (для развіцця супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА). Гэта трэба выкарыстоўваць. Гэта гістарычны момант. Калі мы сёння не скарыстаемся, заўтра будзе позна. Гэта ўзаемавыгадна і для Узбекістана, і для Беларусі", - выказаў упэўненасць Шаўкат Мірзіёеў.

Па выніках перагавораў быў падпісаны шэраг дакументаў, галоўны з іх - Дэкларацыя аб устанаўленні адносін стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам. Таксама была зацверджана дарожная карта развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін на 2026-2030 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі