Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Жнв 2015

Візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам плануецца ў канцы 2015 года

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў В'етнам плануецца ў канцы 2015 года. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, важным этапам у развіцці двухбаковых адносін стаў візіт у Беларусь у лістападзе 2014 года Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонга. Дыпламат выказаў надзею, што візіт, які запланаваны на канец 2015 года, яшчэ больш пашырыць двухбаковыя адносіны.

У гандлёва-эканамічнай сферы новую эпоху ва ўмацаванні традыцыйна дружалюбных адносін адкрыла падпісанне ў маі 2015 года пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж В'етнамам і ЕАЭС, дадаў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі