Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Лют 2018

Візіт экспертаў ЕС для партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў БелАЭС плануецца ў сакавіку

21 лютага, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь групы еўрапейскіх экспертаў у рамках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС плануецца ў сакавіку 2018 года, паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У групу экспертаў увайшлі прадстаўнікі рэгулюючых органаў у галіне атамнай энергетыкі еўрапейскіх краін: Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Швецыі, Грэцыі, Славеніі, Украіны, Іспаніі і Літвы. У склад групы ўключаны прадстаўнікі Еўракамісіі, МАГАТЭ, а таксама Ірана і Расіі. Еўрапейскім экспертам ужо накіраваны нацыянальны даклад Беларусі па выніках стрэс-тэстаў.

У адпаведнасці з рэгламентам работы сфарміравана каля 500 пытанняў адносна стрэс-тэстаў БелАЭС. "Гэта нармальная практыка. Такую працэдуру праходзілі ўсе краіны, якія далі згоду на правядзенне такой незалежнай экспертызы - стрэс-тэстаў", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

У час партнёрскай праверкі запланаваны візіт групы экспертаў непасрэдна на пляцоўку Беларускай АЭС. "Яны азнаёмяцца з аб'ектам, на месцы ўпэўняцца, як выконваюцца стандарты бяспекі", - растлумачыў намеснік міністра.

Як паведамлялася раней, пасля завяршэння візіту ў Беларусь група экспертаў падрыхтуе справаздачу аб партнёрскай праверцы.

Стрэс-тэсты БелАЭС адбыліся ў 2016 годзе па еўрапейскай метадалогіі. Пры іх правядзенні прагназаваліся наступствы такіх прыродных фактараў, як землетрасенні, затапленні, эстрэмальныя ўмовы надвор'я і іх спалучэнне, а таксама наступствы збояў электразабеспячэння АЭС і страты цепланасіцеля (вады). Была ацэнена дастатковасць тэхнічных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пры няспраўнасці сістэм бяспекі, прадугледжаных у праекце АЭС, выкліканых названымі ўздзеяннямі, для аховы ад радыяцыйнага ўздзеяння насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Асноўны вывад - Беларуская АЭС устойлівая да ўзнікнення падзей, што адбыліся на АЭС "Фукусіма".

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі