Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Врс 2021

Выстаўка да 30-годдзя СНД адкрылася ў Мінску

Выстаўка да 30-годдзя СНД адкрылася ў Мінску

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску адкрылася выстаўка, прысвечаная 30-годдзю Садружнасці. У экспазіцыю ўвайшлі экспанаты з фондаў Музея гісторыі СНД і Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

"На выстаўцы прадстаўлены шматлікія кнігі, якія выдадзены ў розныя гады і адлюстроўваюць гісторыю станаўлення Садружнасці. Шэраг выданняў перададзены ў дар Выканаўчаму камітэту СНД грамадскімі дзеячамі, палітыкамі, прадстаўнікамі культуры і навукі розных краін, у тым ліку кіраўнікамі галіновых органаў і іншых структур Садружнасці. Асобнае месца ў экспазіцыі адведзена арыгінальнай аргтэхніцы, на якой стваралася гісторыя арганізацыі. Сярод экспанатаў тэлефон і факс, а таксама легендарная пішучая машынка "Ятрань", на якой друкаваліся першыя асноўныя дакументы Садружнасці", - расказалі ў прэс-службе.

На выстаўцы прадстаўлена падборка марак і канвертаў, якія выпускаліся ў абарачэнне да юбілейных для СНД дат. Практычна на ўсіх экспанатах - аўтографы ўдзельнікаў цырымоній урачыстага гашэння друкаванай прадукцыі. Дарэчы, апошняе гашэнне канверта з арыгінальнай маркай "30-годдзе ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў" адбылося ў Выканкаме СНД 27 верасня.

Адзін з самых каштоўных экспанатаў - арыгінал вышэйшай узнагароды СНД - Ганаровы знак Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Ім узнагароджваюцца кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, а таксама дзяржаўныя і грамадскія дзеячы краін СНД за выдатны ўклад ва ўмацаванне і развіццё Садружнасці, дружбы, добрасуседства, узаемаразумення і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Садружнасці.

На выстаўцы таксама прадстаўлены падборкі арыгінальных фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі гісторыі Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі