У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Снж 2019

Вынікі лепшыя за мінулагоднія - Лукашэнка абмеркаваў з Шэйманам работу сістэмы Кіраўніцтва справамі

Вынікі лепшыя за мінулагоднія - Лукашэнка абмеркаваў з Шэйманам работу сістэмы Кіраўніцтва справамі

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту было даложана аб папярэдніх выніках года ў рабоце арганізацый і прадпрыемстваў, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі. Тэндэнцыя станоўчая, вынікі лепшыя, чым год раней. Так, чаканая выручка ад рэалізацыі прадукцыі складзе больш як Br1,8 млрд, абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі - больш як $300 млн. У тры разы скарочана колькасць стратных прадпрыемстваў.

Віктар Шэйман таксама далажыў аб новых і перспектыўных напрамках у рабоце Кіраўніцтва справамі, у тым ліку аб запуску серыйнай вытворчасці пластыкавых лыж.

Улічваючы тое, што Віктар Шэйман таксама курыруе афрыканскі вектар супрацоўніцтва, у час сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўваўся ход будаўніцтва шэрага сумесных прадпрыемстваў.

Яшчэ адной тэмай размовы былі кадравыя пытанні ў сістэме Кіраўніцтва справамі.

Аляксандр Лукашэнка асобна адзначыў і напружаную работу Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ў перыяд навагодніх свят. "Запатрабаванне ў гэты час, калі можна так сказаць, на Прэзідэнта вельмі вялікае. Але гэта прыемныя клопаты, хоць і фізічна гэта нагрузка вялікая, - сказаў ён. - Кіраўніцтву справамі даводзіцца гэта ўсё забяспечваць, на вас вялікая нагрузка".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта як ужо традыцыйныя мерапрыемствы дзяржаўнага маштабу, напрыклад, дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", так і новыя. Сярод апошніх - Венскі баль, які плануецца правесці ў Палацы Незалежнасці ў суботу, 28 снежня. "Дзякуй аўстрыйцам, што яны прапанавалі такое мерапрыемства. Яны вельмі даўно (ужо некалькі гадоў таму) прыкмецілі Палац Незалежнасці - гэту велізарную залу ўрачыстых цырымоній. Мы з імі згадзіліся, што правядзём такі Венскі баль з іх удзелам. Яны будуць арганізоўваць, мы - дапамагаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс