Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Лют 2016

Вучэнні міратворчых сіл АДКБ пройдуць у верасні ў Беларусі

9 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Вучэнні міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдуць у верасні ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Бардзюжа адзначыў, што ў арганізацыі вялікія планы на гэты год. У прыватнасці, плануецца правядзенне вучэнняў з сілавым патэнцыялам, правядзенне канкрэтных спецыяльных аперацый. Што датычыцца вучэнняў міратворчых сіл, то ў іх прадугледжваецца ўнесці некаторыя змяненні, дабавіць новыя элементы ў баявую падрыхтоўку міратворцаў.

Генеральны сакратар АДКБ расказаў таксама аб выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У прыватнасці, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія на сённяшні дзень найбольш непакояць краіны АДКБ.

Гаворачы аб Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, Мікалай Бардзюжа адзначыў, што тут хваляванне перш за ўсё выклікае магчымасць або патэнцыяльная пагроза наплыву бежанцаў. "Вы бачыце, што многімі краінамі Еўропы прымаюцца меры па выцісканні мас бежанцаў, якія прыбылі з зоны баявых дзеянняў. І не выключаецца, што будуць спробы арыентаваць іх у тым ліку і на нашы краіны. У сувязі з гэтым мы праводзім канкрэтныя мерапрыемствы па лініі міграцыйных службаў, пагранічных ведамстваў", - адзначыў генеральны сакратар арганізацыі.

На думку Мікалая Бардзюжы, менавіта гэта праблема павінна быць пастаянна ў полі ўвагі. Ён адзначыў, што ў АДКБ існуе сістэма абмену інфармацыяй, маніторынгу абстаноўкі. "І ў выпадку калі мы заўважым нейкія неспрыяльныя тэндэнцыі, вядома, будуць прыняты адпаведныя меры. Калектыўны патэнцыял для гэтых мер у нас ёсць", - падкрэсліў ён.

Другой праблемай, што выклікае апасенні, з'яўляецца ўзмацненне ваеннай інфраструктуры каля граніцы АДКБ, сказаў генеральны сакратар. Паводле яго слоў, гэта з'яўленне вялікай колькасці баявых самалётаў, якія сёння баражыруюць прастору ўздоўж граніц Беларусі і Расіі, а таксама з'яўленне цяжкага ўзбраення ў краінах Балтыі. "Гэта пастаянныя размовы аб тым, што нібыта нехта хоча захапіць Прыбалтыку, хоць гэта, вы самі разумееце, поўнае глупства. Тым не менш, такія правакацыйныя ўкіды ствараюцца толькі для таго, каб прадоўжыць нарошчванне ваеннай інфраструктуры каля нашых граніц. Гэта нас непакоіць. Вядома, гэта не ўплывае на стабільнасць і на забеспячэнне бяспекі. Зразумела, і Расія, і Беларусь манітораць становішча і пры неабходнасці будуць прымацца адпаведныя меры", - сказаў Мікалай Бардзюжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі