Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Врс 2017

Вядзенне абарончага бою адпрацоўваюць сёння ваенныя на вучэнні "Захад-2017"

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядзенне абарончага бою адпрацоўваецца сёння на сумесным ваенным стратэгічным вучэнні "Захад-2017", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Так, вядзенне абарончага бою беларускія і расійскія падраздзяленні са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) адпрацоўваюць 18 верасня на палігоне Барысаўскі. "Праводзіцца розыгрыш баявых дзеянняў па адбіцці наступлення праціўніка з этапам баявой стральбы. Дзеянні агульнавайсковых падраздзяленняў падтрымліваюцца агнём артылерыі і ўдарамі авіяцыі. Для вядзення разведкі ўмоўнага праціўніка, забеспячэння кіравання і навядзення авіяцыі задзейнічаюць самалёты Су-24 MP. Падраздзяленні ППА забяспечваюць проціпаветранае прыкрыццё пунктаў кіравання, агнявых пазіцый, раёнаў абароны воінскіх часцей і падраздзяленняў", - расказалі ў Мінабароны.

На палігоне Асіповіцкі агульнавайсковыя падраздзяленні таксама практычна вырашаюць задачы па адбіцці наступлення праціўніка. Прыцягваемая авіяцыя падтрымлівае войскі, што абараняюцца, прымяняючы авіяцыйныя сродкі паражэння. Дзеянні механізаваных і танкавых падраздзяленняў падтрымліваюцца ўдарамі і агнём артылерыі. "На гэтых палігонах экіпажы верталётаў адпрацоўваюць пытанні авіяцыйнай падтрымкі войскаў, якія абараняюцца, высадкі тактычнага паветранага дэсанта, яе авіяцыйнага прыкрыцця", - дадалі ў міністэрстве.

На палігоне Лепельскі воінскія часці і падраздзяленні адпрацоўваюць пытанні пошуку, блакіравання і знішчэння незаконных узброеных фарміраванняў пры падтрымцы авіяцыі. Адначасова верталётамі беларускіх ВПС і войскаў ППА вырашаюцца задачы па даразведцы ўмоўных дыверсантаў, незаконных узброеных фарміраванняў і іх знішчэнні.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый на палігонах Лосвіда і Дрэтунь адпрацоўваюць вядзенне разведкі месц базіравання і арганізацыю засад на магчымых шляхах вылучэння ўмоўных дыверсантаў і груп незаконных узброеных фарміраванняў. Праводзяцца мерапрыемствы па іх блакіраванні і знішчэнні з прымяненнем авіяцыі непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі.

На палігоне Даманава падраздзяленні ППА правядуць марш у новы пазіцыйны раён і адаб'юць нападзенне дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка.

У Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў прадаўжаюць вырашаць задачы па падтрыманні ваеннага становішча, ахове аб'ектаў інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, адбіцці нападзення ўмоўных дыверсантаў і стабілізацыі абстаноўкі.

Акрамя таго, у час вучэння прадаўжаецца праверка магчымасцей новых і прайшоўшых мадэрнізацыю ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі як айчыннай, так і сумеснай вытворчасці.

Напярэдадні вучэнне "Захад-2017" перайшло ў актыўную фазу. Штабы розных узроўняў на другім этапе вучэння прадаўжаюць адпрацоўваць пытанні, звязаныя з кіраваннем войскамі (сіламі) пры вядзенні манеўранай абароны. Праводзіцца практычная апрабацыя палажэнняў новых статутных дакументаў, распрацаваных ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі. Вынікі гэтай работы лягуць у аснову даследаванняў па далейшым удасканаленні форм і спосабаў прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Вучэнне прадоўжыцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно пройдзе на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі