Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Май 2022

Ветэрынарыя, фітасанітарыя і прасочвальнасць: Беларусь і Азербайджан падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве

Ветэрынарыя, фітасанітарыя і прасочвальнасць: Беларусь і Азербайджан падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве

18 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве па выніках рабочай сустрэчы прэм'ер-міністраў Рамана Галоўчанкі і Алі Асадава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі падпісалі пратакол аб пераходзе да інтэграцыі інфармацыйных сістэм у галіне ветэрынарыі і фітасанітарыі паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Агенцтвам харчовай бяспекі Азербайджана.

Таксама падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Цэнтрам інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі (Беларусь) і Інстытутам харчовай бяспекі Азербайджана. Ён прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне стварэння і ўкаранення сістэм ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочвальнасці жывёл.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Азербайджана склаў $885,5 млн і ў параўнанні з 2020 годам вырас у 1,9 раза. Экспарт склаў $478 млн (рост у 2,5 раза). Сальда дадатнае. Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Азербайджан у мінулым годзе сталі несамаходныя, маторныя чыгуначныя або трамвайныя вагоны, трактары, драўнянавалакністыя пліты, сметанковае масла, лекавыя сродкі, мэбля, турбарэактыўныя і турбавінтавыя рухавікі, газавыя турбіны, лесаматэрыялы, ялавічына і іншая прадукцыя. З Азербайджана ў 2021 годзе імпартаваліся таматы, моцныя спіртныя напіткі, прыгатаваныя або кансерваваныя фрукты і арэхі, свежыя фрукты, фруктовыя і агароднінныя сокі, мяса і харчовыя субпрадукты дамашняй птушкі, бульба, гліна і іншыя тавары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі