Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Mar 2015

ВДС вызначыў прыярытэты развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву

3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы вызначыў прыярытэты развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву да 2017 года ўключна. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння ВДС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сур'ёзную практычную аддачу чакаем ад рашэнняў, прынятых на сённяшнім пасяджэнні ВДС, - сказаў Уладзімір Пуцін. - У першую чаргу маю на ўвазе прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. Разлічваем, што іх паэтапная рэалізацыя дасць магчымасць стварыць новыя сумесныя вытворчасці і рабочыя месцы, умацаваць транспартную інфраструктуру нашых краін".

Уладзімір Пуцін адзначыў, што падпісаны сёння прэм'ер-міністрамі Беларусі і Расіі план мерапрыемстваў урадаў дзвюх краін па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па сутнасці з'яўляецца сумесным антыкрызісным планам, накіраваным на далейшае ўмацаванне беларуска-расійскай эканамічнай інтэграцыі.

Прэзідэнт Расіі паведаміў, што ўдзельнікі пасяджэння ВДС дамовіліся напоўніць двухбаковае ўзаемадзеянне новымі праектамі ў энергетыцы, аўтамабілебудаванні, электроннай прамысловасці. "Прадоўжым аказваць падтрымку на дзяржаўным узроўні праграмам у высокатэхналагічных сферах, - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. - У зацверджаным сёння бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2015 год амаль палавіна сродкаў накіравана менавіта на гэтыя мэты".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі