Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2017

"Важна, з якім настроем прыязджаюць людзі": Лукашэнка параўнаў міграцыйныя працэсы ў Беларусі і Еўропе

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, параўнаў міграцыйныя працэсы ў Беларусі і Еўропе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна, з якім настроем і адкуль едзе чалавек. Да нас прыехалі ўкраінцы. Яны прыехалі па прычыне таго, што мы разварушылі іх дом? Не. Яны прыехалі, каб выратавацца самі і выратаваць свае сем'і. Яны бягуць ад той разрухі, якая адбываецца на ўсходзе Украіны. І яны едуць да нас за ратаваннем як да людзей, якія павінны ім дапамагчы. Вось іх настрой", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Мігранты з Блізкага Усходу накіроўваюцца ў заходнія краіны зусім з іншымі думкамі. "Што адбываецца на Блізкім Усходзе? Туды прыйшлі ў тым ліку еўрапейцы. Помніце гэту арабскую дугу? Пачалі з Туніса - цудоўная была краіна, усе туды ехалі, адпачывалі. Навошта было пераварочваць гэту краіну? - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. - Пачалі бамбіць, разбілі, пераварушылі - "дэмакратыю" прынеслі".

Канфлікты таксама ўспыхнулі ў Лівіі, Іраку, Сірыі, Афганістане - многія гарады былі сцёртыя з зямлі, а ў баявых дзеяннях загінула мясцовае насельніцтва, у тым ліку жанчыны і дзеці. Гэтыя падзеі сталі адной з прычын развіцця тэрарызму. "І вось яны хлынулі: адны - з мэтай помсты, другія - з мэтай знайсці работу, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - І як іх прынялі: рэзервацыі, асобныя паселішчы. Яны стварылі свае анклавы там з гэтым настроем".

"Вось у чым розніца паміж намі і іншымі краінамі, якія вымусілі іх (мігрантаў. - Заўвага БЕЛТА) ехаць да іх у пошуку хаця б кавалка хлеба, не кажучы пра шчасце, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Трэба быць больш уважлівымі, дабрэйшымі да людзей, тады дабрыню атрымаеш і ты".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі