Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліп 2015

Варанецкі і Лінхарт абмеркавалі праблематыку развіцця адносін Беларусі і ЕС

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Валерый Варанецкі і генеральны сакратар Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Лінхарт абмеркавалі ў час сустрэчы 6 ліпеня праблематыку развіцця адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Бакі абмяняліся думкамі па актуальных тэмах рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі праблематыку развіцця адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, уключаючы наладжванне ўзаемадзеяння па лініі ЕАЭС - ЕС", - праінфармавалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны таксама пытанні нарошчвання беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай, адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі