Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2025

Вальфовіч: кіраўніцтва Літвы не хоча ісці на канструктыўны дыялог на палітычным узроўні

Вальфовіч: кіраўніцтва Літвы не хоча ісці на канструктыўны дыялог на палітычным узроўні

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва Літвы не хоча ісці на канструктыўны дыялог з Беларуссю на палітычным узроўні. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней Аляксандр Вальфовіч па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сустракаўся з вадзіцелямі велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы. Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі, на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца звыш 1,8 тыс. літоўскіх аўтамабіляў.

"Яны знаходзяцца (тут. - Заўвага БЕЛТА) толькі па адной прычыне: кіраўніцтва Літвы не хоча ісці на канструктыўны дыялог на палітычным узроўні. Толькі за кастрычнік літоўскае кіраўніцтва закрывала дзяржаўную граніцу чатыры ці пяць разоў, ад 3 да 17 гадзін, без усялякага паведамлення, парушаючы ўсе міжнародныя каноны і нормы, - сказаў Аляксандр Вальфовіч. - Беларусь за тое, каб граніца функцыянавала так, як яна павінна функцыянаваць: устойліва, стабільна, прагназуема і адкрыта".

Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, ён праехаў уздоўж дзяржаўнай граніцы на літоўскім напрамку і паразмаўляў з вадзіцелямі, растлумачыўшы ім прычыны існуючай сітуацыі. "Вядома, людзі пакутуюць, людзей гэта хвалюе. Прэзідэнт аб гэтым думае пастаянна, - адзначыў ён. - Мне было даручана паглядзець, якія ў іх ёсць праблемы, растлумачыць ім сітуацыю, што не Беларусь справакавала гэту абстаноўку, не па віне Беларусі яны засталіся тут. Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу з усімі сваімі суседзямі на палітычным узроўні. Гэтым павінна займацца Міністэрства замежных спраў".

Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што вадзіцелі з разуменнем паставіліся да сітуацыі і тых пытанняў, якія неабходна было абмеркаваць і вырашыць. "З людзьмі трэба размаўляць. Яны з удзячнасцю ўспрынялі размову і перадалі словы ўдзячнасці нашаму Прэзідэнту. Аб гэтым таксама быў праінфармаваны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка", - дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі