Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2020

Ваганні цэн могуць паскорыць перагаворы па агульных рынках нафты і газу ў ЕАЭС - Глазьеў

Ваганні цэн могуць паскорыць перагаворы па агульных рынках нафты і газу ў ЕАЭС - Глазьеў
Фота з архiва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваганні цэн на энерганосьбіты могуць паскорыць перагаворы па агульных рынках нафты і газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў, паведамляе БЕЛТА.

Сяргей Глазьеў нагадаў, што ў стратэгічных напрамках развіцця ЕАЭС да 2025 года больш за 300 мер і механізмаў. "Калі гаварыць пра агульныя рынкі нафты і газу, то існуе канцэпцыя, якая афіцыйна прынята, па ёй вядзецца работа. Яна, несумненна, будзе завершана ва ўстаноўленыя тэрміны. Ніхто вырашэнне гэтых задач не адкладае, - сказаў ён. - На сёння ідуць моцныя ваганні ў цэнах на энерганосьбіты. Я думаю, гэтыя ваганні спросцяць хуткасць дамоўленасцей. Паколькі ў сітуацыі нестабільных рынкаў, чым хутчэй дзяржавы паміж сабой дамовяцца, тым хутчэй яны забяспечаць стабільнасць на энергетычным рынку, што вельмі важна для ўсіх галін прамысловасці".

Член Калегіі ЕЭК адзначыў, што трэба дабіцца такога рэгулявання, "каб цэнаўтварэнне на энерганосьбіты садзейнічала эканамічнаму росту нашага саюза ў цэлым". Пры гэтым 2024 год аб'яўлены па гэтым пытанні ў якасці рубежнага. "Я ўпэўнены, што мы за межы бягучага года не выйдзем. Можа, нам удасца раней дасягнуць кансэнсусу па гэтых няпростых пытаннях", - сказаў на заканчэнне ён.

Цяпер жа пры распрацоўцы стратэгічных напрамкаў да 2025 года прадугледжваюцца меры па фарміраванні біржавых механізмаў гандлю нафтай, нафтапрадуктамі, металам, збожжам не толькі ў нацыянальных валютах, але і з еўразійскімі механізмамі цэнаўтварэння. "Нам патрэбна стабільнасць, мы павінны самі планаваць умовы цэнаўтварэння і не залежаць ад рэзкіх ваганняў сусветнага рынку", - заўважыў Сяргей Глазьеў.

ЕАЭС, паводле яго слоў, павінен перамясціцца з перыферыйнага становішча на сусветных сыравінных рынках, стаць цэнтрам цэнаўтварэння і вызначэння структуры рынку нафты, нафтапрадуктаў. "Для нас ёсць унікальная магчымасць сёння прапанаваць азіяцкім рынкам свой механізм цэнаўтварэння. І мы над гэтым будзем працаваць", - сказаў Сяргей Глазьеў.

Адна з важных праблем, якая сёння абмяркоўваецца, але пакуль да канца не вырашана, - гэта прыняцце мер антыманапольнага рэгулявання адносна карпарацый трэціх краін. "Паколькі ўсё ж такі галоўныя канкурэнты - гэта гіганцкія транснацыянальныя карпарацыі, якія манапалізавалі значную частку той эканамічнай прасторы, якая ў нас з'яўляецца адзінай. І хацелася б, каб на гэтай нашай адзінай эканамічнай прасторы ўсё ж такі дамінавалі нашы айчынныя тавары, якія сумесна вырабляюцца прадпрыемствамі дзяржаў ЕАЭС", - адзначыў Сяргей Глазьеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі