Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Крс 2019

Узбекістан прапануе Беларусі адкрываць сумесныя навуковыя лабараторыі

Узбекістан прапануе Беларусі адкрываць сумесныя навуковыя лабараторыі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекістан прапануе Беларусі развіваць навуковае супрацоўніцтва, у прыватнасці, адкрываць сумесныя лабараторыі. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з дэлегацыяй Ташкента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра інавацыйнага развіцця Узбекістана Ібрахіма Абдурахмонава, ташкенцкая дэлегацыя наведвае Беларусь, каб у тым ліку ўстанавіць цесныя навуковыя кантакты ў розных галінах. Асаблівую цікавасць для ўзбекскага боку ўяўляе вопыт паспяховага ўкаранення навукова-даследчых распрацовак у прамысловасць. "Хацелася б вывучыць гэты вопыт, адкрыць ва Узбекістане і Беларусі сумесныя лабараторыі, факультэты ва ўніверсітэтах, наладзіць цеснае супрацоўніцтва паміж тэхнапаркамі дзвюх краін", - сказаў ён.

Узбекістан лічыць узорным вопыт Беларусі ў частцы інавацыйнага развіцця, таго, як у краіне наладжана сувязь паміж навукай і вытворчасцю, дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі