Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліс 2020

Узаемадзеянне Беларусі з САІУ ў апошнія гады актывізавалася

Узаемадзеянне Беларусі з САІУ ў апошнія гады актывізавалася
Юрый Амбразевіч і Дарэн Тан. Фота МЗС

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Дарэнам Танам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Сустрэча адбылася ў штаб-кватэры САІУ. Юрый Амбразевіч павіншаваў Дарэна Тана з назначэннем на пасаду кіраўніка САІУ і падкрэсліў практычную значнасць супрацоўніцтва Беларусі з арганізацыяй па ўсім спектры пытанняў аховы інтэлектуальнай уласнасці. Бакі станоўча адзначылі істотную актывізацыю ўзаемадзеяння САІУ з Беларуссю ў апошнія гады і пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва з акцэнтам на падтрымцы інавацый, камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці, а таксама развіцці ў Беларусі сістэмы дасудовага ўрэгулявання спрэчак у галіне ІУ.

Беларусь 22 кастрычніка 2020 года далучылася да Маракешскага дагавора САІУ аб доступе да друкаванай інфармацыі, што стала чарговым практычным крокам краіны ў забеспячэнні правоў людзей з парушэннямі зроку. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзяць работу па далучэнні Беларусі да Гаагскага пагаднення САІУ, што дасць магчымасць стаць паўнапраўным удзельнікам міжнароднай сістэмы рэгістрацыі прамысловых узораў. Арганізацыя аказвае Беларусі практычную дапамогу ў развіцці сістэмы інтэлектуальнай ўласнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі