У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Чэр 2020

Узаемадзеянне Беларусі і Іспаніі абмеркавалі ў тэлефоннай размове кіраўнікі МЗС

Узаемадзеянне Беларусі і Іспаніі абмеркавалі ў тэлефоннай размове кіраўнікі МЗС
Фота з архiва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй адбылася 4 чэрвеня па ініцыятыве іспанскага боку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб прынятых у іх краінах мерах па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Уладзімір Макей падзякаваў іспанскім грамадскім арганізацыям і сем'ям за падтрымку ў рэалізацыі праграм па лініі чарнобыльскага супрацоўніцтва.

"Міністры зрабілі акцэнт на развіцці беларуска-іспанскага палітычнага дыялогу і на асноўных напрамках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі