Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Кст 2021

Увод у эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС плануецца ў 2022 годзе

Увод у эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС плануецца ў 2022 годзе
Фота з архiва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увод у эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС плануецца ў 2022 годзе. Аб  гэтым заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч пасля адкрыцця XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo 2021, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На другім энергаблоку на мінулым тыдні завяршыўся этап гарачай абкаткі. Была праверана працаздольнасць асноўнага абсталявання і тэхналагічных сістэм рэактарнай устаноўкі. "Да канца года плануецца загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактарнай устаноўкі другога энергаблока БелАЭС. Паліва было дастаўлена ў красавіку, яно прайшло ўваходны кантроль. А ўключэнне ў энергасетку і ўвод у эксплуатацыю другога энергаблока плануецца ў 2022 годзе", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Першы энергаблок уключаны ў сетку 4 кастрычніка. "Цяпер ён знаходзіцца на намінальнай магутнасці - 1170 МВт. Электрычная энергія паступае ва ўсе рэгіёны краіны", - адзначыў міністр.

Усяго першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў амаль 4 млрд кВт.гадз электраэнергіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі