Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліс 2020

Ураджай збожжавых на трэць большы за мінулагодні - Лукашэнка павіншаваў аграрыяў Магілёўскай вобласці

Ураджай збожжавых на трэць большы за мінулагодні - Лукашэнка павіншаваў аграрыяў Магілёўскай вобласці

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў аграрыяў Магілёўскай вобласці з падвядзеннем вынікаў сельскагаспадарчага года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу рэгіёна працавалі дружна і зладжана. Вобласць атрымала дастойны ўраджай 1,2 млн т збожжавых, павялічыўшы на трэць паказчыкі 2019 года.

"Механізатары, жывёлаводы, аграномы, спецыялісты элеватараў, кіраўнікі гаспадарак і раёнаў падышлі да справы з усёй адказнасцю і самааддачай, - гаворыцца ў віншаванні. - Ад усёй душы дзякую за штодзённую нялёгкую працу, якая не спыняецца ні ў выхадныя, ні ў святы. Ад такіх надзейных, незаменных людзей, як вы, залежыць стабільная будучыня нашай любімай Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым аграпрамысловы комплекс будзе рухаючай сілай развіцця рэгіёна, паказчыкі галіны будуць расці, а рынкі збыту пашырацца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі