Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліс 2019

Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт у СД да 1 снежня

Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт у СД да 1 снежня

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве да 1 снежня, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы працуем над тым, каб да 1 снежня праекты дарожных карт прадставіць прэзідэнтам. У нас запланаваны на 19 лістапада саюзны Саўмін, мы з Дзмітрыем Мядзведзевым дамовіліся, што пасля яго ўвесь час, колькі неабходна, зможам прысвяціць абмеркаванню дарожных карт", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у абмеркаванні 19 лістапада будуць удзельнічаць усе міністры, якія адказваюць за сферы, дзе засталіся няўзгодненыя пазіцыі.

Кіраўнік беларускага ўрада ўдакладніў, што дарожныя карты будуць падпісвацца кіраўнікамі дзяржорганаў, праграма дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора - на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі