У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Врс 2016

Урадавая дэлегацыя пакістанскай правінцыі Пенджаб наведае Беларусь 21-23 верасня

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь урадавай дэлегацыі правінцыі Пенджаб (Пакістан) пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці правінцыі Халіда Шэрдзіла пройдзе 21-23 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

У склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнік савета па інвестыцыях і гандлі правінцыі Пенджаб Музафар Хавадж і дэпутат заканадаўчай асамблеі правінцыі, член камісіі па аграрных пытаннях Раза Алі Гілані.

У ходзе візіту запланаваны перагаворы пакістанскай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрстваў прамысловасці, лясной гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам" і "Беллегпрам".

"У час знаходжання ў Беларусі дэлегацыя наведае заводы МТЗ, МАЗ, БелАЗ і іншыя буйныя беларускія прадпрыемствы, правядзе перагаворы па пытанні паставак у правінцыю Пенджаб беларускай тэхнікі вытворчасці ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Лідсельмаш", а таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі банкаўскіх структур Беларусі для абмеркавання пытання фінансавання экспартных паставак беларускай складанатэхнічнай прадукцыі ў правінцыю Пенджаб", - праінфармавалі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс