Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2026

Урадам зацверджаны парадак прадастаўлення бясплатных спроб ЭКА

Урадам зацверджаны парадак прадастаўлення бясплатных спроб ЭКА
Фота з архiва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам зацверджаны парадак прадастаўлення бясплатных спроб экстракарпаральнага апладнення (ЭКА). Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакументам зацверджана палажэнне аб парадку прадастаўлення бясплатных спроб ЭКА і фінансавання расходаў на іх правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Выключана патрабаванне аб неабходнасці звароту ў рэгіянальныя камісіі па адборы пацыентаў для прадастаўлення бясплатнай спробы ЭКА, а таксама аб стварэнні такіх камісій. З улікам прадастаўлення магчымасці правядзення дзвюх бясплатных спроб ЭКА палажэннем (у параўнанні з раней дзеючым) дадаткова рэгламентуюцца асаблівасці прадастаўлення другой спробы ЭКА пры наяўнасці на захоўванні крыякансерваваных эмбрыёнаў, пытанні іх транспарціроўкі.

Пастанова таксама прадугледжвае цэнтралізацыю правядзення бясплатных праграм ЭКА на базе дзяржаўнай установы РНПЦ "Маці і дзіця".

Пастанова ўступае ў сілу з 25 чэрвеня 2026 года.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі